Беларуская Служба

Першым касманаўтам ад незалежнай Беларусі будзе жанчына

21.12.2022 12:45
 .
Ілюстрацыйнае фота.Shutterstock.com

Першым касманаўтам ад незалежнай Беларусі будзе жанчына. Аб гэтым АТН заявіў старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў.

Шэсць беларускіх кандыдатаў для палёту ў космас ужо прыбылі ў расійскі Цэнтр падрыхтоўкі. Узрост прэтэндэнтаў ад 22 да 30 гадоў. У выніку застанецца два – асноўная кандыдатка на палёт і дублёр.

Чакаецца, што палёт адбудзецца восенню 2023 года.

За савецкім часам у космас лёталі Пятро Клімук і Уладзімір Кавалёнак, падчас незалежнасці ад Расіі лятаў ураджэнец Беларусі Алег Навіцкі.

nashaniva.com / вх