Беларуская Служба

Лукашэнка пацвердзіў інцыдэнт у Мачулішчах

07.03.2023 14:15
На цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў тое, што адбылося ў Мачулішчах. Пра гэта паведамляе ягоная прэс-служба.
      -50
Самалёт далёкага радыёлакацыйнага выяўлення і кіравання А-50 ВПС РасііЗдымак: Міністэрства абароны Расіі

Ён распавёў пра затрыманне ў Беларусі «тэрарыста ўкраінскіх спецслужбаў і яго памагатых», якія маюць дачыненне да спробы дыверсіі ў дачыненні да самалёта А-50 на аэрадроме Мачулішчы.

Паводле слоў Лукашэнкі, пачатак аперацыі быў пакладзены восем месяцаў ці паўгода таму ў Кіеве. Ён заявіў, што «рыхтавалі дыверсанта прадстаўнікі СБУ, выкарыстоўваліся самыя высокія тэхналогіі».

Лукашэнка распавёў, як «украінскі дыверсант» трапіў у Беларусь. Ён нагадаў, што мяжа Беларусі і Украіны закрыта. Таму быў абраны маршрут Варшава Варшава – Лодзь – Рыга – Пскоў-Мінск.

«Не буду ў дэталях казаць, як перадаваліся прылады злачынства, гэтыя беспілотнікі. Выбралі маленькі беспілотнік. Таму што, калі б яны выкарыстоўвалі вялікі, то сістэмы нашага сачэння, вядома, яго б адсачылі», – заявіў Лукашэнка.

Па словах Лукашэнкі, самалёт не атрымаў сур'ёзных пашкоджанняў.

«Быў падрыхтаваны дадзены тэракт. Вынікі вы ведаеце. На шчасце, самалёт не зведаў нейкіх значных пашкоджанняў, акрамя, як яны гавораць, драпін і адной прабоіны ў корпусе, якая ваеннаму самалёту не перашкаджае выконваць яго абавязкі. Мы вам паказвалі гэты самалёт. Як мне паведамілі, ён нават прэзідэнта сустракаў, калі я вяртаўся з Пекіна. Тым не менш мы папрасілі расіян, каб яны ўзялі гэты самалёт на абслугоўванне і даслалі нам іншы. Так і адбылося», – сказаў ён.

«Што гэта за самалёт? На тэрыторыі Беларусі гэта не расійскі самалёт. Гэта я папрасіў прэзідэнта Расіі накіраваць мне паветраную групоўку для таго, каб мы маглі ажыццяўляць кантроль па перыметры нашых беларускіх меж і ў сумеснай беларуска-расійскай групоўцы адпрацоўваць пэўныя навыкі. Гэты самалёт ніколі не залятаў на тэрыторыю Украіны, нават не набліжаўся да мяжы (яму не трэба гэта), Польшчы, Літвы – усіх гэтых мразяў, якія сёння працуюць супраць Беларусі. Мы вельмі акуратна працавалі. Нікому не давалі падставы для гэтага», – падкрэсліў ён.

«Зеркало» звярнулася ў СБУ, каб ва ўкраінскім ведамстве пракаментавалі заявы Лукашэнкі аб затрыманні «ўкраінскага дыверсанта» і яго падрыхтоўцы ва Украіне.
У СБУ адзначылі, што не каментуе выбухі ў Беларусі і Расіі да перамогі Украіны.ав/

ав/zerkalo.io

Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся «правесці па ўсёй краіне жорсткую зачыстку»

07.03.2023 13:00
Загад пра такую зачыстку быў дадзены яшчэ да дыверсіі супраць расійскага самалёта ДРЛА А-50, заявіў ён 7 сакавіка.