Беларуская Служба

У Мінску затрымалі спартовых стралкоў, магчыма, гэта звязана з інцыдэнтам у Мачулішчах

07.03.2023 16:01
Сярод затрыманых удзельнікі розных чэмпіянатаў у стральбе ў Беларусі.
.    .
Турма. Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:ErikaWittlieb/CC0 Public Domain/pixabay.com

Праваабаронцам паведамляюць пра затрыманне стралкоў у Мінску. Прычына затрымання невядомая, але блізкія мяркуюць, што яна можа быць звязаная з дыверсіяй супраць расійскага самалёта А-50 у Мачулішчах.

4 і 5 сакавіка на Міншчыне супрацоўнікі КДБ праводзілі затрыманні праз пашкоджаны самалёт у Мачулішчах, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Паводле праваабаронцаў, затрымлівалі ўсіх, каго пераследавалі паводле адміністрацыйных палітычных артыкулаў з 2020-га па 2023 год. Людзей пасля ператрусаў вязуць у СІЗА КДБ.

Праваабаронцам «Вясны» вядома сама меней дзесяць такіх выпадкаў.

ав/Свабода