Беларуская Служба

На мяжы Беларусі і Украіны працягваецца вайна нерваў

14.03.2023 16:48
Украінцы паставілі на мяжы ўкраінскі сцяг і беларускі нацыянальны сцяг.
:
Фота:Памежная служба Украіны

Завочнае супрацьстаянне ўкраінскіх і беларускіх пагранічнікаў працягваецца. Спачатку ўкраінцы 8-га сакавіка на мяжы з Беларуссю паставілі білборды з надпісам «Акупантам не месца на ўкраінскай зямлі» і вывесілі пудзіла мёртвага расійскага салдата Валеры, у адказ на гэта беларусы паставілі білборды з тэкстам «Мы дапаможам Украіне знайсці сапраўдных акупантаў» і «Беларусь памятае».

Сёння тэлеграм-канал, набліжаны да беларускіх сілавікоў, апублікаваў відэа, на якім украінцы ўсталёўваюць на мяжы ўкраінскі сцяг і беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.

нг