Беларуская Служба

Фільм Away беларускага рэжысёра стаў лепшым на фінскім фестывалі Tampere Film Festival

15.03.2023 13:05
Гэта чарговая ўзнагарода, бо карціну ўжо адзначалі прызам у мінулым годзе на фестывалі IDFA у Нідэрландах.
AWAY, Ruslan Fedotow
AWAY, Ruslan Fedotowwww.facebook.com/tamperefilmfestival

Фільм Away беларускага рэжысёра Руслана Фядотава быў названы лепшым у намінацыі «Лепшае дакументальнае кіно» на фінскім фестывалі кароткаметражнага кіно Tampere Film Festival, – паведамляецца на сайце БАЖ.

Карціна расказвае пра ўкраінскіх дзяцей, якія перажываюць вайну ў эвакуацыі ў Венгрыі.

Фільм пазначаецца як венгерска-партугальска-бельгійская капрадукцыя.
Прэмія складае 1500 еўра і статуэтка «Kiss».

Гэта чарговая ўзнагарода, бо карціну ўжо адзначалі прызам у мінулым годзе на фестывалі IDFA у Нідэрландах.

Руслан Фядотаў – беларускі рэжысёр, сцэнарыст і аператар. У 2012 годзе скончыў Акадэмію мастацтваў у Мінску і пераехаў у Маскву, дзе скончыў Маскоўскую школу новага кіно. Цяпер вучыцца ў магістратуры ў Еўропе.

яс