Беларуская Служба

Анансаваныя аўтобусныя перавозкі паміж Гомлем і акупаваным Данецкам не пачаліся

05.06.2023 08:30
Паводле перавозчыка, рэйс, запланаваны на 3 чэрвеня, сарваўся з тэхнічных прычынах.
A
AўтобусPhoto: balticmedia /pixabay.com/CC0 Public Domain

Анансаваныя аўтобусныя перавозкі паміж Гомлем і акупаваным Данецкам не пачаліся. Інфармацыю пра закрыццё рэйсу паведамілі выданню «Флагшток» у офісе гомельскага перавозчыка ТАА «БелЭкспрэс Бай». Менавіта гэтая арганізацыя значылася ў якасці аператара паслуг на сервісах анлайн-пакупкі білетаў, паведамляе «Свабода».

Перавозчык заявіў, што рэйсаў ужо не плануецца. Ні з Гомля, ні з Мінска. Паводле яго, адмена адбылася па ініцыятыве перавозчыка з Данецка, які, у сваю чаргу, паведаміў, што рэйс, запланаваны на 3 чэрвеня, сарваўся пa тэхнічных прычынах.

Паводле яго, рэйсы ў Беларусь усё яшчэ плануюцца, аднак дату пачатку перавозак ён паведаміць не змог.

аз