Беларуская Служба

Абраны прэзідэнт Латвіі заклікаў жыхароў краіны пакінуць Беларусь і Расію

26.06.2023 11:46
 Дакладных звестак пра тое, колькі жыхароў Латвіі ў гэты момант застаецца ў суседніх краінах, няма.
 ,   .
Эдгар Рынкевіч, кіраўнік МЗС Латвіі. Фота: Edgars Rinkēvičs / Twitter

У Расеі пасля мяцяжу Яўгенія Прыгожына ёсць шмат няпэўнасці. Пра гэта заявіў у эфіры Латвійскага тэлебачання міністр замежных справаў і новаабраны прэзідэнт Латвіі Эдгар Рынкевіч, спасылаючыся на Delfi, паведамляе тэлеканала belsat.eu.

Палітык заклікаў жыхароў Латвіі, якія цяпер у Расіі і Беларусі, пакінуць гэтыя краіны. Дакладных звестак пра тое, колькі жыхароў Латвіі ў гэты момант застаецца ў суседніх краінах, няма.

Міністр падкрэсліў, што людзям, якія едуць у Расію і Беларусь, трэба ўсведамляць, што здольнасць Латвіі дапамагчы ім, калі ўзнікнуць праблемы, вельмі сур’ёзна абмежаваная, арганізаваць эвакуацыю з гэтых краінаў немагчыма.

Паводле Эдгара Рынкевіча, мяцеж Прыгожына не нясе наўпроставай пагрозы для Латвіі, але адказныя службы цяпер у шчыльным кантакце з партнёрамі з НАТА. У любым выпадку, дадаў ён, пры любым сцэнары развіцця падзеяў у РФ трэба «разумець, што сітуацыя будзе складаная», і варта «быць пільнымі».

Напярэдадні прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа, каментуючы паведамленні пра тое, што кіраўніку ПВК Вагнэра дадуць прытулак у нашай краіне, назваў Беларусь сховішчам для ваенных злачынцаў. Ён таксама заклікаў узмацніць усходнія межы НАТА, бо «кантроль межаў НАТА і абарона яго ўсходняга флангу – гэта самае важнае».

эж