Беларуская Служба

ЕАБР чакае ўзмацнення інфляцыйных рызык у эканоміцы Беларусі

26.06.2023 13:22
ЕАБР прагназуе рост эканомікі Беларусі на 2,2% у канцы 2023 года.
Здымак мае ілюстрацыйны характарgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўразійскі банк развіцця ў сваім макрааглядзе 26 чэрвеня пракаментаваў чарговае зніжэнне Нацыянальным банкам Беларусі стаўкі рэфінансавання – з 9,75% да 9,50% 28 чэрвеня. І распавёў пра магчымыя рызыкі.

У ЕАБР адзначылі, што Нацбанк працягвае змякчэнне манетарнай палітыкі, што стала магчымым дзякуючы запаволенню росту цэнаў. Гэтак, гадавая інфляцыя паменшылася з 4,7% у красавіку да 3,7% у траўні. Агулам эксперты не выключаюць, што гадавая інфляцыя можа апусціцца і ніжэй за 3%. Але ёсць нюансы.

«На фоне паскарэння росту крэдытавання і ўзмацнення ўнутранага попыту будуць павялічвацца інфляцыйныя рызыкі, што запатрабуе больш кансерватыўнага падыходу да змякчэння манетарных умоваў», – заявілі ў ЕАБР.

Эксперты мяркуюць, што на канец года стаўка рэфінансавання ў Беларусі можа скласці каля 9–9,5%.

Таксама яны адзначылі паскарэнне эканамічнага росту ў краіне, што абумоўлена станоўчай дынамікай у прамысловасці і аграгаспадарцы, а таксама ў сферы гандлю. Вярнулася да росту і дынаміка інвестыцыяў.

ЕАБР прагназуе рост эканомікі Беларусі на 2,2% у канцы 2023 года.

ав/Белсат

Генпракурор назваў самую карумпаваную сферу ў Беларусі

26.06.2023 12:24
Штогод у Беларусі рэгіструецца ад 1,5 да 2 тысяч карупцыйных злачынстваў, да крымінальнай адказнасці прыцягваюць у сярэднім да тысячы чалавек.