Беларуская Служба

Расійскія СМІ: У Беларусі пачалі будаваць лагер для размяшчэння байцоў ПВК «Вагнер»

26.06.2023 16:51
Расійскае выданне «Вёрстка» пацвердзіла будаўніцтва лагера ў Асіповічах Магілёўскай вобласці на 8 тысяч байцоў, за 200 км ад мяжы з Украінай.
Вагнераўцы PAP/EPA/ARKADY BUDNITSKY

У Магілёўскай вобласці Беларусі ўжо на ўсю моц вядзецца будаўніцтва ваеннага лагера для наймітаў ПВК «Вагнер», паведамілі «Вёрстцы» ў лясніцтве вобласці. Па словах суразмоўцы, лагераў будзе некалькі, адзін з іх размесціцца недалёка ад горада Асіповічы.

«Мы працуем, ужо сёння працуем. Заўтра да абеду стаіць задача [пабудаваць]», – сказаў суразмоўца «Вёрсткі». Ён дадаў, што плошча лагера складзе 24 тысячы квадратных метраў, ён будзе разлічаны на восем тысяч ложкаў.

Інфармацыю аб тым, што наймітаў адправяць у Беларусь, пацвярджаюць і сваякі ўдзельнікаў групы «Вагнер».

Белсат перадае, што ў Асіповіцкім райвыканкаме аспрэчылі інфармацыю: «У нас ніякай такой інфармацыі няма. Ніякіх размоваў пра гэта не было, нічога. Мяркую, калі будзе інфармацыя, яна будзе асвятляцца ў медыях», – заявілі.

У Міністэрстве лясной гаспадаркі таксама сказалі, што інфармацыяй пра «лагер для баевікоў» не валодаюць.

ав/Белсат

Кіраўнік дыпламатыі ЕС: Бунт Вагнера паказвае, што расійская ваенная моц слабее

26.06.2023 13:23
Пры гэтым Жазэп Барэль прызнаў, што нестабільнасць у краіне, якая валодае ядзернай зброяй, выклікае трывогу.