Беларуская Служба

Кіраўнік дыпламатыі ЕС: Бунт Вагнера паказвае, што расійская ваенная моц слабее

26.06.2023 13:23
Пры гэтым Жазэп Барэль прызнаў, што нестабільнасць у краіне, якая валодае ядзернай зброяй, выклікае трывогу.
Joseph Borell w Brukseli
Joseph Borell w BrukseliFoto: Shutterstock/martinbertrand.fr

Аднадзённы мяцеж групоўкі Вагнера паказвае расколіны ў ваеннай моцы Расіі, заявіў у Люксембургу вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль. Такім чынам еўрапейскі дыпламат пракаментаваў суботні мяцеж кіраўніка групоўкі Яўгена Прыгожына, які пасля ўзяцця Растова і некалькіх гадзінаў маршу ў кірунку расійскай сталіцы адмовіўся ад паходу на Маскву і адвёў свае войскі:

-Безумоўна, мы ўважліва сочым за сітуацыяй, але зараз самы час падтрымаць Украіну як ніколі. Пра падзеі ў Расіі ведаюць усе. Важна разумець, што гэта падрывае ваенную моц Расіі і ўплывае на палітычную сістэму. Пачвара, якую стварыў Пуцін, група Вагнэра, цяпер грызе яго і ідзе супраць свайго стваральніка.

Пры гэтым Жазэп Барэль прызнаў, што нестабільнасць у краіне, якая валодае ядзернай зброяй, выклікае трывогу.

iar/ez

Расійскія аглядальнікі: Бунт быў выкліканы выключна асабістай зацікаўленасцю Яўгена Прыгожына

25.06.2023 09:10
Яўген Прыгожын, аддаючы загад войскам аб адступленні, заявіў, што байцы павінны вярнуцца на базу, каб пазбегнуць кровапраліцця. 

Абраны прэзідэнт Латвіі заклікаў жыхароў краіны пакінуць Беларусь і Расію

26.06.2023 11:46
 Дакладных звестак пра тое, колькі жыхароў Латвіі ў гэты момант застаецца ў суседніх краінах, няма.