Беларуская Служба

«Беларускі Гаюн»: Самалёт Прыгожына прызямліўся ў Мачулішчах

27.06.2023 08:33
Ва ўчорашнім вечаровым звароце прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў «вагнераўцам» альбо далучацца кантрактнікамі да войскаў Мінабароны РФ, альбо «пайсці ў Беларусь».
Яўген Прыгожын фота: Forum/Mikhail Metzel

Бізнэс-джэт Яўгена Прыгожына (рэгістрацыйны нумар RA-02795) сеў на вайсковым аэрадроме Мачулішчы пад Мінскам у 07:40, як паведамляе «Беларускі Гаюн».

Праз 18 хвілін пасля бізнэс-джэта Прыгожына ў Мачулішчах прызямліўся іншы бізнэс-джэт.

Бізнэс-джет BAe 125-800B з рэгістрацыйным нумарам RA-02878 прыляцеў з Санкт-Пецярбурга і прызямліўся на вайсковым аэрадроме Мачулішчы ў 7:58.

Ва ўчорашнім вечаровым звароце прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прапанаваў «вагнераўцам» альбо далучацца кантрактнікамі да войскаў Мінабароны РФ, альбо «пайсці ў Беларусь».

Ці прыляцаў у Беларусь кіраўнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын, невядома. Яго не бачылі ад ад'езду з Растова 24 чэрвеня.

эж

Кіраўнік дыпламатыі ЕС: Бунт Вагнера паказвае, што расійская ваенная моц слабее

26.06.2023 13:23
Пры гэтым Жазэп Барэль прызнаў, што нестабільнасць у краіне, якая валодае ядзернай зброяй, выклікае трывогу.