Беларуская Служба

Лагер падрыхтоўкі «вагнераўцаў» можа з'явіцца на Гродзеншчыне

27.06.2023 10:13
Напярэдадні зʼявіліся звесткі пра будаўніцтва такога ж лагера каля Асіповічаў у Магілёўскай вобласці.
«Вагнэраўцы» падчас выхаду з Растова Фота:TRINGER / Reuters / Forum

Лагер падрыхтоўкі «вагнераўцаў» можа зʼявіцца ў Гродзенскай вобласці. Пра гэта паведаміў гродзенскі тэлеграм-канал, блізкі да сілавікоў. Гаворыцца, што пытанне прынцыпова вырашанае, цяпер ідзе падбор адпаведнай пляцоўкі, паведамляе euroradio. Напярэдадні зʼявіліся звесткі пра будаўніцтва такога ж лагера каля Асіповічаў у Магілёўскай вобласці.

Увечары 26 чэрвеня ў сваім выступе Уладзімір Пуцін заявіў, што байцы ПВК «Вагнер» маюць выбар – ці заключыць кантракты з Мінабароны Расіі, ці вярнуцца да мірнага жыцця, ці сысці ў Беларусь. Раніцай у аўторак 27 чэрвеня ТГ-канла «Беларускі Гаюн» паведаміў, што на вайсковым аэрадроме ў Мачулішчах прызямліўся прыватны борт Яўгена Прыгожына.

Раней расійскія ўлады таксама заяўлялі, што крымінальную справу на кіраўніка «вагнераўцаў» Яўгена Прыгожына спыняць пад умовай ягонага пераезду ў Беларусь.

эж

Кіраўнік дыпламатыі ЕС: Бунт Вагнера паказвае, што расійская ваенная моц слабее

26.06.2023 13:23
Пры гэтым Жазэп Барэль прызнаў, што нестабільнасць у краіне, якая валодае ядзернай зброяй, выклікае трывогу.