Беларуская Служба

Найміты ПВК «Вагнер» будуць працаваць у Беларусі інструктарамі

27.06.2023 15:02
Пра гэта Аляксанр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з міністрам абароны Віктарам Хрэніным.
Аляксандр Лукашэнкаhttps://www.belta.by/president/view/lukashenko-perspektivy-belorusskogo-diplomaticheskogo-prisutstvija-v-rjade-stran-ne-prosmatrivajutsja-435907-2021/

Лукашэнка сказаў, што найміты ПВК «Вагнер» будуць працаваць у Беларусі інструктарамі, 

Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з міністрам абароны Віктарам Хрэніным, інфармуюць дзяржаўныя медыя.

«Калі іх камандзіры прыедуць да нас і дапамогуць нам... Досьвед. Яны на перадавой – штурмавыя атрады. Раскажуць нам, што зараз важна. Вось мне Пуцін апошнім разам сказаў: контрабатарэйная барацьба, без гэтага немагчыма. Беспілётнікі. Яны праз гэта прайшлі. Яны раскажуць пра зброю: якая добра працавала, якая не. І тактыка, і ўзбраенне, і як наступаць, як абараняцца. Гэта неацэнна. Вось гэта нам ад вагнэраўцаў трэба ўзяць».

Дагэтуль невядома, колькі «вагнераўцаў» будзе знаходзіцца ў Беларусі, дзе будзе іхная база і чым зоймецца іх кіраўнік Яўгеній Прыгожын.

Радыё Свабода/яс