Беларуская Служба

Лукашэнкаўскія спецслужбы спрабуюць вербаваць літоўцаў на мяжы

28.06.2023 08:37
Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы заклікаў грамадзян краіны, якія сутыкнуліся з падобным стаўленнем, паведамляць пра такога роду здарэнні.
    -
Пункт пропуску «Прывалка» на беларуска-літоўскай мяжыфота: gpk.gov.by

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы заявіў пра ўзмацненне праверак на беларускай мяжы і ціск на літоўскіх грамадзян. Так, ведамства паведамляе пра тое, што пры ўездзе ў Беларусь у літоўцаў пытаюцца пра стаўленне да вайны ва Украіне, а таксама правяраюць тэлефоны і ноўтбукі.

Літоўская спецслужба паінфармавала, што вядомыя выпадкі, калі грамадзянам Літвы быў забаронены ўезд у Беларусь пасля таго, як яны заявілі, што падтрымліваюць Украіну і асуджаюць расійскую агрэсію. У паведамленні зазначаецца, што падчас размоў літоўцы сутыкаюцца з псіхалагічным ціскам і шантажом. Так, ім кажуць, што забарона на ўезд у Беларусь будзе ануляваная, калі грамадзяне Літвы пагодзяцца супрацоўнічаць з беларускімі спецслужбамі.

Дэпартамент дзяржаўнай бяспекі Літвы заклікаў грамадзян краіны, якія сутыкнуліся з падобным стаўленнем, паведамляць пра такога роду здарэнні.

вс