Беларуская Служба

Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі паведаміла пра рух эшалонаў з расійскай ядзернай зброяй

28.06.2023 09:10
Беларускія чыгуначнікі інфармуюць, што эшалоны з ядзернай зброяй прыбываюць на станцыю Прудок у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці.
      .
Эшалон з расійскай вайсковай тэхнікай у Беларусі. Ілюстрацыйны здымак YouTube/DepoMinsk/screen

Вызначаны парадак увозу расійскай тактычнай ядзернай зброі і абсталявання на станцыі Беларускай чыгункі, паведамляе Супольнасць чыгуначнікаў Беларусі пасля аналізу адпаведных транспартных дакументаў.

Беларускія чыгуначнікі інфармуюць, што эшалоны з ядзернай зброяй прыбываюць на станцыю Прудок у Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці. Першыя тры адпраўкі былі запланаваныя на чэрвень, чарговыя тры – на лістапад 2023 года. Грузы дастаўляюць з Паўднёва-Уральскай, Заходне-Сібірскай і Горкаўскай чыгунак. Са станцыі Прудок зброя размяркоўваецца па вызначаных раёнах Беларусі.

У сваю чаргу на кастрычнік і лістапад запланаванае прыбыццё цягнікоў з абсталяваннем, неабходным для захоўвання ядзерных боегаловак. Эшалоны павінны прыбыць у Баранавічы і Лунінец.

Больш за тое, на станцыю Коласава ў Стаўбцоўскім раёне Мінскай вобласці неўзабаве павінны прыбыць зенітныя ракетныя комплексы С-400. На станцыю Прудок першы комплекс быў дастаўлены яшчэ ў сакавіку бягучага года. На пачатку ж лета было паведамлена, што першы расійскі комплекс С-400 быў пастаўлены на баявое дзяжурства ў Смалявіцкім раёне Мінскай вобласці.

вс