Беларуская Служба

Пракурор просіць прызначыць Эдуарду Бабарыку 10 гадоў калоніі

29.06.2023 09:37
Мінскі абласны суд у выязным судовым пасяджэнні з 22 траўня разглядае крымінальную справу супраць палітзняволенага Эдуарда Бабарыкі.
Ілюстрацыйны здымакhttps://prisoners.spring96.org/be/person/eduard-babaryka

Яго абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 1 арт. 293 (арганізацыя масавых беспарадкаў), ч. 2 арт. 235 (легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам), ч. 2 арт. 243 (ухіленні ад выплаты падаткаў) Крымінальнага кодэкса. Пад вартай Эдуарда ўтрымліваюць больш за тры гады.

28 чэрвеня сумнавядомы пракурор Аляксандр Кароль запрасіў для яго 10 гадоў калоніі ва ўмовах узмоцнега рэжыму. Суддзя Уладзімір Арэшка агучыць прысуд 5 ліпеня.

ав/Вясна

Віктара Бабарыку не прывезлі на судовы працэс па справе сына Эдуарда Бабарыкі, нягледзячы на хадайніцтва

15.06.2023 16:41
Віктара Бабарыку не прывезлі на судовы працэс па справе сына Эдуарда Бабарыкі, нягледзячы на хадайніцтва.

Так і не ўдалося даведацца дзе знік Віктар Бабарыка

27.06.2023 14:01
Журналісты тыдзень шукалі Віктара Бабарыку.