Беларуская Служба

У Беларусі і Расіі прапанавалі распрацаваць адзіныя падыходы да выкладання гісторыі

29.06.2023 10:35
Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і расійскі Савет Федэрацыі прапануюць урадам дзвюх краін распрацаваць адзіныя падыходы да выкладання гісторыі.
.
.Фотa: t.me/sovrep

Пра гэта гаворыцца ў выніковым дакуменце дзясятага форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, сцвярджае ТАСС. У распараджэнні агенцтва аказалася копія дакумента, пакуль афіцыйна яе не публікавалі. Форум праходзіў у расійскай Уфе 26-28 чэрвеня.

«Рэкамендаваць ураду РФ і ўраду Рэспублікі Беларусь распрацаваць агульны навукова абгрунтаваны гістарычны стандарт, які змяшчае канцэптуальныя ацэнкі гістарычных падзей і асоб, а таксама адзіныя падыходы да выкладання гісторыі», – гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, заканадаўцы рэкамендуюць органам улады рэгіёнаў дзвюх краін прадоўжыць работу па «фарміраванні агульных стандартаў і падыходаў у ацэнцы сумеснай гісторыі Расіі і Беларусі».

Сярод прадстаўленых у дакуменце рэкамендацый – стварэнне сумесных фільмаў, якія адлюстроўваюць «гістарычную і духоўную агульнасць расійскага і беларускага народаў, а таксама пазітыўны вобраз развіцця саюзных адносін брацкіх дзяржаў на сучасным этапе».

Паводле слоў кіраўніка Савета Рэспублікі Беларусі Наталлі Качанавай, трэба «неадкладна пачаць практычную рэалізацыю ініцыятывы Аляксандра Лукашэнкі аб стварэнні медыйнага холдынгу Саюзнай дзяржавы». Яна лічыць, што важна заснаваць «саюзны цэнтр інфармацыйнага супрацьборства», які б «найжорстка спыняў любыя намеры прымяніць інфармацыйна-псіхалагічную зброю супраць Беларусі і Расіі».

«Акрамя таго, ужо зараз мы павінны пісаць праўдзівую гісторыю і пакінуць свае навучанні пакаленням, якія ідуць за намі», – заяўляла Качанава на форуме.

Нагадаем, у РФ ужо распрацаваны новы падручнік па гісторыі з раздзеламі аб вайне ва Украіне, якую ў Расіі называюць «спецыяльнай ваеннай аперацыяй». Яго плануюць масава выкарыстоўваць у школах з 2024/2025 навучальнага года.

ав/zerkalo.io

Дыскусія вакол кнігі Быкава на польскай мове: яго прагнозы спраўджваюцца не толькі ў адносінах Беларусі

27.06.2023 17:13
Польскі чытач знойдзе згадкі і пра польскіх пісьменнікаў, літаратуразнаўцаў. Тэма вайны таксама закранула Польшчу, цікава пазнаць іншую перспектыву ўспрымання вайны.

Беларускамоўная ўкраінка: «Кожнага расейскамоўнага беларуса ад беларускай мовы аддзяляе толькі адна кніжка Караткевіча…»

28.06.2023 17:39
Марэля восем месяцаў таму ўпершыню пачула беларускую мову, але зараз размаўляе на ёй так, што цяжка адрозніць яе ад беларускі.