Беларуская Служба

Расійскія сацсеткі зліваюць лукашэнкаўскім сілавікам дадзеныя беларусаў

29.06.2023 13:48
Не дапамагае нават ліквідацыя акаўнта, на запыт лукашэнкаўскіх спецслужб, расійскія парталы перадаюць дадзеныя беларускіх карыстальнікаў. 
Аўдыё

Экс-палітвязня Сяргея Кемежа ў другі раз асудзілі за каментар. Яго дадзеныя «сілавікам» перадзела расійская сацсетка «Вконтакте»

Сяргей Кемеж у верасні 2021 года атрымаў 2,5 гады «хіміі» за «абразу прадстаўніка ўлады» ў інтэрнэце. Беларус напісаў каментар у сацсетцы «Вконтакте» каментар аб начальніку мінскага «АМАПу». Неўзабаве пакаранне Сяргею замянілі на больш строгае, свой тэрмін ён даседжваў у калоніі.

Невядома, калі Кемеж вызваліўся, але неўзабаве на яго завялі новую справу за каментар. «Суд» прысудзіў Сяргея да двух гадоў калоніі за «лаянкавае слова ў каментары аб Д. – палкоўніку памежных войскаў».

Кемеж пісаў пад псеўданімам, а пазней наогул выдаліў акаўнт. Аднак «сілавікі» запыталі ў расійскай сацсеткі звесткі аб прыладзе, з якой ён заходзіў, IP-адрасах, перапіску, нумар мабільнага тэлефона, і г.д. – сацсетка ўсё падала. У выніку Сяргея вылічылі па назве прылады і сім-карты, на нумар тэлефона якой быў зарэгістраваны выдалены акаўнт.

Праваабаронцы даведаліся, што Сяргея асудзілі на два гады калоніі за кароткае паведамленне з тэкстам: «Чарговая рэжымаўская брыдота».

Крыніца: ПЦ «Вясна»