Беларуская Служба

Лукашысты хочуць забіраць маёмасць у палітычных апанентаў

29.06.2023 16:32
Лукашэнкаўскі Вярхоўны суд бачыць у гэтым «элемент аднаўлення сацыяльнай справядлівасці».
Ілюстрацыйны здымакScreenshot z Youtube

«Вярхоўны суд» абмяркоўвае, як забіраць маёмасць у беларусаў, якія выступаюць супраць Лукашэнкі. Больш дакладна, гэта тычыцца тых, хто зʼехаў за мяжу, ратуючыся ад палітычнага пераследу, а лукашэнкаўскі «суд» прызнаў іх вінаватымі ў «злачынствах» па палітычных артыкулах.

Намеснік старшыні лукашэнкаўскага «Вярхоўнага суда» Кандрацьеў заявіў, што канфіскацыя маёмасці ў беларусаў па палітычных матывах – гэта «аднаўленне сацыяльнай справядлівасці».

«Сама спецыяльная канфіскацыя, у адрозненне ад агульнай канфіскацыі, якая існавала раней, закранае права ўласнасці нашых грамадзян і з'яўляецца нейкім папераджальным, кампенсацыйным момантам у аднаўленні сацыяльнай справядлівасці і пакрыцці той шкоды, той шкоды, якая была панесеная асобай або дзяржавай падчас учыненых злачынстваў», – лічыць Кандрацьеў.

Так званы «суддзя» заявіў, што маёмасць будзе адбірацца ва ўласнасць дзяржавы, калі «суд» палічыць, што «асуджаныя» нанеслі «шкоду краіне».

юл