Беларуская Служба

Затрымалі супрацоўніка кампаніі Nova System і яго начальніка, які нібыта спрабаваў «перашкаджаць затрыманню»

30.06.2023 14:33
Супрацоўніка Nova System затрымалі праз татуіроўку з гербам «Пагоня» на назе.
Ілюстрацыйны здымакфота: Ireine /Shutterstock.com

Супрацоўніка Nova System затрымалі праз татуіроўку з гербам «Пагоня» на назе.

Сілавікі праз «пратэсную» татуіроўку затрымалі супрацоўніка кампаніі Nova System і ягонага начальніка, які спрабаваў «перашкаджаць затрыманню», як піша «Медыязона».

Супрацоўніка Nova System затрымалі праз татуіроўку з гербам «Пагоня» на назе. Канал сілавікоў адзначае, што пра «пратэсную» татуіроўку паведамілі «пільныя грамадзяне». У відэа, знятым сілавікамі, затрыманы кажа, што звядзе тату пасля адбыцця пакарання.

Следам за супрацоўнікам Nova System паказваюць відэа з яго начальнікам. У роліку мужчына кажа, што міліцыянты прыйшлі на працу, каб затрымаць супрацоўніка. На камеру затрыманы расказвае, што пасля гэтага «кідаўся ў бойку і спрабаваў перашкаджаць затрыманню супрацоўніка».

эж