Беларуская Служба

Рэжым Лукашэнкі пераследуе святароў

07.07.2023 12:46
З пачатку 2020 году ў Беларусі рэпрэсавалі 53 святароў розных канфесій.
Ілюстрацыйны здымакhttps://belarus2020.churchby.info/

Спіс рэпрэсаваных святароў рыхтуе беларуская хрысціянская міжканфесійная група «Хрысціянская візія». Увесь час абнаўляецца. Спіс арганізаваны па канфесійнай прыналежнасці і ў алфавітным парадку.

Дапоўніць спіс можна праз тэлеграм-бот: @christianvisionBot або па электроннай пошце: christian.vision.by@gmail.com

Па стане на 7 ліпеня 2023 года, паводле «Хрысьціянскай візіі», з пачатку 2020 году з палітычным пераследам у Беларусі сутыкнуліся 18 праваслаўных, 17 рымска-каталіцкіх, 13 пратэстанцкіх і 5 грэка-каталіцкіх святароў.

У свайгу чаргу Радыё Свабода паведамляе, што ў Мінску прыбралі крыж у памяць ксяндза Гадлеўскага

Прапагандыстка Вольга Бондарава паведаміла, што крыж разбурылі «намаганнямі Камуністычнай партыі Беларусі», і падзякавала ўсім, хто прыняў у гэтым удзел, за «барацьбу з рэабілітацыяй нацызму». Яна назвала «нацыстам» і самога Вінцэнта Гадлеўскага, які быў закатаваны ў лагеры якраз нацысцкімі злачынцамі.

Раней з ініцыятывы Бондаравай улады разграмілі музей Анатоля Белага ў Старых Дарогах.

юл