Беларуская Служба

Лукашысцкія суды працуюць як канвеер

07.07.2023 13:34
Суддзя Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк асвойвае «стаханаўскія» метады разгляду крымінальных спраў.
Ілюстрацыйны здымакhttps://t.me/viasna96

На 7 ліпеня ён прызначыў ажно 4 крымінальныя справы па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Усе яны будуць разглядацца ў першай палове дня:

10.30 – Аляксандр Клімашэвіч;

11.40 – Марыя Камінская;

12.10 – Дзяніс Нядбайнік;

12.30 – Таццяна і Сяргей Дзешчыцы.

Раней Дзмітрый Карсюк быў уключаны праваабаронцамі ў топ самых рэпрэсіўных суддзяў Мінска.

Крыніца: ПЦ «Вясна»