Беларуская Служба

Рэпрэсіраваным беларусам патрэбна дапамога

07.07.2023 15:12
Беларускі дом у Варшаве разам з польскімі партнёрамі абвясціў збор сродкаў на экстранную дапамогу сем’ям беларускіх палітрэпрэсаваных.
Ілюстрацыйны здымакНезалежная амбасада Беларусі ў Варшаве🇵🇱 // https://facebook.com/BelaruskiDom // www.instagram.com/belaruskidom

Пачалася дабрачынная акцыя «Разам за свабодную Беларусь». Польскія НДА працягваюць руку дапамогі беларусам. Гэта іх праява прыхільнасці міру і суседзям, якім патрэбна падтрымка.

Фонд «Гэта атрымаецца», Фонд памяці народаў і Беларускі Дом у Варшаве арганізавалі дабрачынную акцыю «Разам за свабодную Беларусь». Гэты збор сродкаў, у тым ліку дзякуючы вашай падтрымцы, будзе фінансаваць дапамогу сем’ям тых людзей, хто штодня змагаецца за найвышэйшыя каштоўнасці ў рэжымных ГУЛАГах Беларусі.

Гэтай акцыяй польскія арганізацыі хочуць падтрымаць тую частку грамадства, якой блізкая ідэя свабоды і міжнароднага супрацоўніцтва. Давайце пакажам, што мы памятаем пра тых, хто ідзе шляхам свабоды! Падтрымайце нашу ініцыятыву!

З просбай аб падтрымцы звярнулася жонка палітвязня Дзмітрыя Канапелькі - Юлія Якубоўская, асуджанага да 5 гадоў калоніі. Юлія была вымушаная пакінуць Беларусь з сынам, бо была пагроза, што яе пазбавяць бацькоўскіх правоў.

На жаль, у Юліі няма родных, якія могуць матэрыяльна дапамагчы сям'і, а зберажэнні сышлі на адвакатаў і пераезд, зазначаюць праваабаронцы.

юл