Беларуская Служба

У Беларусі малеюць золатавалютныя рэзервы

07.07.2023 16:23
Прычыны невядомая - улады засакрэцілі ўсю статыстыку.
Ілюстрацыйны здымакObraz PublicDomainPictures z Pixabay/CC0

Міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі знізіліся за чэрвень на 80,6 мільёнаў долараў. Па стане на 1 ліпеня яны склалі 7 мільярдаў 79 мільёнаў долараў. Такія звесткі апублікаваў Нацыянальны банк.

Золатавалютныя рэзервы зніжаюцца трэці месяц запар. У маі рэзервы скараціліся на 96 мільёнаў долараў. У красавіку таксама было зніжэнне — на 130 мільёнаў долараў.

Па якой прычыне — невядома, бо гэта сакрэтная інфармацыя. Цяпер Нацбанк не раскрывае, якім чынам растуць ці змяншаюцца рэзервы. Ужо амаль год гэтая статыстыка засакрэчаная.

Згодна з планамі, на канец года ЗВР павінны складаць не менш за 6 мільярдаў долараў.

Крыніца: «Наша Ніва»