Беларуская Служба

У Мінску плануюць у разы павялічыць колькасць камераў відэаназірання ў сістэме МУС

08.07.2023 10:01
У сталічнай міліцыі заяўляюць, што гэта «дапаможа забяспечыць іх празрыстасць і бяспеку грамадзян».
ілюстраційне фотоpixabay.com/CC0 Public Domain/Photo Mix

Колькасць гарадскіх камер відэаназірання, уключаных у Рэспубліканскую сістэму маніторынгу грамадскай бяспекі, павялічыцца як мінімум утрая, паведамляе „Свабода” са спасылкай на прэс-службу сталічнай міліцыі.

У першую чаргу абсталююць камерамі відэаназірання ўсе ўчасткі для галасавання на парламенцкіх і мясцовых выбарах 2024 года, калі запланаваны адзіны дзень галасавання. У сталічнай міліцыі заяўляюць, што гэта «дапаможа забяспечыць іх празрыстасць і бяспеку грамадзян».

У канцы красавіка начальнік ГУУС Мінгарвыканкамa Міхаіл Грыб паведамляў, што ў Мінску ўстаноўлена ўжо больш за шэсць тысяч камераў відэаназірання.

У траўні з’явілася інфармацыя, што Дэпартамент фінансаў і Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі закупляе сістэмы відэаназірання, відэакамеры і іншае абсталяванне на суму 912 200 беларускіх рублёў.

Пасля выбараў 2020 года сілавікі ў Беларусі актыўна выкарыстоўваюць платформу для распазнавання асобаў KIPOD, каб шукаць удзельнікаў пратэстаў. Пад сістэму падключаныя тысячы камераў відэаназірання па ўсёй краіне. Гэтыя камеры адыгралі важную ролю ў арыштах сотняў пратэстоўцаў і апанентаў улады.

аз

Рэжым Лукашэнкі пераследуе святароў

07.07.2023 12:46
З пачатку 2020 году ў Беларусі рэпрэсавалі 53 святароў розных канфесій.