Беларуская Служба

У Беларусі прапануюць выключыць мядзведзя з Чырвонай кнігі

08.07.2023 12:01
Спецыялісты цяпер праводзяць вялікую працу па вызначэнні рэальнай колькасці звера.
zdjęcie ilustracyjne
zdjęcie ilustracyjnePixabay

За выключэнне мядзведзя з Чырвонай кнігі Беларусі выступаюць многія прадстаўнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў і Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. На іх думку, надыходзіць момант, калі гэтае пытанне давядзецца вырашаць, бо гаворка ідзе пра абарону людзей, паведамляе «Наша Ніва».

Паляўнічыя, егеры і работнікі лясніцтваў Віцебскай вобласці адзначаюць прыкметна ўзрослую колькасць бурага мядзведзя ў Бешанковіцкім, Віцебскім, Гарадоцкім, Лёзненскім, Аршанскім і Шумілінскім раёнах.
Паводле іх, мядзведзі не адчуваюць пагрозы з боку чалавека і паступова перабіраюцца з заказнікаў і глухіх лясоў бліжэй да вёсак.

Навукоўцы Акадэміі навук па біярэсурсах у сваю чаргу таксама спасылаюцца на заканадаўства і кажуць пра заўчаснасць прыняцця падобнага рашэння. Выключыць бурага мядзведзя з Чырвонай кнігі Беларусі можна толькі пры адпаведнасці яго колькасці і ўмоў пражывання ўстаноўленым заканадаўствам нормам.
Спецыялісты цяпер праводзяць вялікую працу па вызначэнні рэальнай колькасці звера. Канкрэтнае рашэнне аб мядзведзях будзе прымацца па выніках гэтага падліку.

аз