Беларуская Служба

Беларусаў дапусцілі да Азіяцкіх гульняў

08.07.2023 14:31
На іх яны пройдуць кваліфікацыю да Алімпіяды-2024.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/anncapictures

Каля 500 спартсменаў з Расіі і Беларусі выступяць на Азіяцкіх гульнях у Ханчжоу, на якіх змогуць прайсці кваліфікацыю на Алімпіяду-2024, паведамляе «Трыбуна».

На Азіяцкіх гульнях яны будуць выступаць у нейтральным статусе і не змогуць спаборнічаць за медалі. Турнір пройдзе з 23 верасня да 8 кастрычніка.

Праз вайну ва Украіне беларускія спартоўцы пакуль збольшага пазбаўленыя магчымасці браць удзел у адборы да Алімпіяды-2024, што пройдзе ў Парыжы. Напрыклад, беларусаў не дапусцілі да Еўрапейскіх гульняў у Кракаве, дзе разыгрываюцца ліцэнзіі на Алімпіяду. Цяпер, здаецца, пытанне адбору будзе вырашанае.

аз