Беларуская Служба

Літва ў аднабаковым парадку прыпыніла рух праз КПП «Меднікі»

08.07.2023 16:30
Грамадзянам, якія накіроўваюцца ў Беларусь і выязджаюць з Беларусі, рэкамендуецца выбіраць іншыя пункты пропуску.
Ілюстрацыяgeralt/pixabay.com/CC0 Public Domain

Літва ў аднабаковым парадку закрыла памежны пераход «Меднікі - Каменны Лог», верагодна, з-за мігранта з Пакістана. Пра гэта паведамляе BNS са спасылкай на Службу дзяржаўнай мяжы Літвы.

Рашэнне аб часовым закрыцці дзяржаўнай мяжы ў пункце пропуску было прынята пасля спрэчкі з беларускімі памежнікамі, якія адмовіліся прыняць грамадзяніна Пакістана, які спрабаваў трапіць у Літву па падробленых дакументах, паведамляе «Еўрарадыё».

Каля 16-ай гадзіны, па мінскім часе, «Зеркало» паведаміла, што Літва пачала прапускаць праз памежны пункт пропуску аўтобусы, пакуль што толькі з літоўскімі нумарамі.

Калі цалкам адновяць рух праз памежны пераход «Меднікі – Каменны Лог», пакуль не зразумела.
Грамадзянам, якія накіроўваюцца ў Беларусь і выязджаюць з Беларусі, рэкамендуецца выбіраць іншыя пункты пропуску.

аз