Беларуская Служба

Федэрацыя амерыканскіх навукоўцаў: Прыкметаў ядзернай зброі ў Беларусі няма

09.07.2023 08:12
У чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што частка ядзерных боегаловак ужо размешчана на тэрыторыі Беларусі.
RS-24 Jars (ros. -24 )  rosyjski pocisk balistyczny dalekiego zasięgu klasy ICBM.
RS-24 Jars (ros. РС-24 Ярс) – rosyjski pocisk balistyczny dalekiego zasięgu klasy ICBM. Vitaly V. Kuzmin [CC BY-SA 4.0/ via Wikimedia Commons

Федэрацыя амерыканскіх навукоўцаў паведамляе, што прыкметаў размяшчэння або транспарціроўкі расійскай тактычнай ядзернай зброі на тэрыторыі Беларусі няма.

Аналізуючы спадарожнікавыя здымкі беларускіх вайсковых базаў і транспартнай сеткі, навукоўцы прыйшлі да высновы, што ніводзін вайсковы аб’ект у Беларусі, у тым ліку вайсковая база пад Асіповічамі ў Магілёўскай вобласці, не мае неабходнай інфраструктуры для размяшчэння ядзернай зброі.

У чацвер на прэс-канферэнцыі ў Мінску Аляксандр Лукашэнка заявіў, што частка ядзерных боегаловак ужо размешчана на тэрыторыі Беларусі. Незалежныя аналітыкі меркавалі, што яны знаходзіліся на вайсковай базе ў раёне Асіповічаў.

яс/IAR/svaboda.org