Беларуская Служба

ISW: «Група Вагнера» можа вярнуцца ў Расію

10.08.2023 11:30
Паводле інстытута, вагнераўцы могуць пакінуць Беларусь па фінансавых прычынах.
«Група Вагнера» можа вярнуцца ў Расію RG72, CC BY-SA 4.0, via Wikimedia Commons

Расійскія найміты з «Групы Вагнера» могуць вярнуцца ў Расію. Пра гэта паведамляе Інстытут ваенных даследаванняў ЗША са спасылкай на крыніцу ў Расіі. На думку аналітыкаў, вагнераўцы рыхтуюцца пакінуць Беларусь, таму што Аляксандр Лукашэнка адмовіўся іх фінансаваць.

Расійскія крыніцы ISW паведамляюць, што «вагнераўцы» пачалі адыход з Беларусі пазаўчора, то бок 8 жніўня, а наступны этап гэтай акцыі запланаваны на наступны тыдзень.

Групы наймітаў колькасцю ад 500 да 600 чалавек плануецца пераправіць аўтобусамі ў Краснадарскі край і Растоўскую і Варонежскую вобласці Расіі. Аднак, як адзначаецца ў справаздачы інстытута, аналітыкі не заўважылі відавочных доказаў адыходу ўзброенага фарміравання з Беларусі.

Паводле інстытута, вагнераўцы могуць пакінуць Беларусь па фінансавых прычынах. Пасля мяцяжу 24 чэрвеня Расія спыніла фінансаванне наймітаў. Цяпер, паводле амерыканскага аналітычнага цэнтра, беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка таксама адмовіўся ад фінансавання групы. Інфармацыя аб вывадзе «Групы Вагнера» з Беларусі, паводле ISW, сведчыць аб тым, што дамова паміж лідарам наймітаў Яўгенам Прыгожыным і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, заключаная пасля чэрвеньскага супраціву, была парушаная.

IAR/аз

З Беларусі ўслед за верталётамі вылецелі і расійскія знішчальнікі

05.08.2023 17:11
Машыны знаходзіліся на тэрыторыі Беларусі больш за 200 дзён.