Беларуская Служба

НАУ накіравала ў Генпракуратуру Украіны тэкст заяў Лукашэнкі аб намеры працягваць вывозіць украінскіх дзяцей

12.08.2023 09:30
Павел Латушка нагадаў, што 27 чэрвеня каманда НАУ паведаміла аб перадачы ў МУС у Гаазе «доказаў ваенных злачынстваў».
Аўдыё
  • НАУ накіравала ў Генпракуратуру Украіны тэкст заяў Лукашэнкі аб намеры працягваць вывозіць украінскіх дзяцей
K
Kіраўнік НАУ Павел Латушкаскрыншот/ ютуб-канал Паўла Латушкі

Народнае антыкрызіснае ўпраўленне (НАУ) накіравала ў Генеральную пракуратуру Украіны тэксты заяў Аляксандра Лукашэнкі аб намеры працягваць вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь, паведамляе «Свабода».

НАУ таксама далучыць гэтыя дакументы да матэрыялаў для офісу пракурора Міжнароднага крымінальнага суду, паведаміў кіраўнік НАУ, намеснік старшыні Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка на сваім ютуб-канале.

«Прызнанне Лукашэнкі не пакідае сумненняў у планавым і сістэмным падыходзе да арганізацыі незаконнага вывазу ўкраінскіх дзяцей на ўзроўні Саюзнай дзяржавы, а таксама прамых дамоўленасцей Лукашэнкі і Пуціна», – сказаў Латушка.

Латушка нагадаў, што 27 чэрвеня каманда НАУ паведаміла аб перадачы ў МУС у Гаазе «доказаў ваенных злачынстваў». У якасці фігурантаў указаны ў тым ліку Аляксандр Лукашэнка.

Камітэт Еўрапейскага парламента па замежных справах 18 ліпеня ўхваліў справаздачу, у якой заклікаў МУС выдаць ордэр на арышт Лукашэнкі. Справаздача будзе прадстаўленая на зацвярджэнне ЕП у верасні.

З заявы Аляксандра Лукашэнкі 11 жніўня падчас наведвання нацыянальнага аэрапорту Мінск вынікае, што дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны працягнуць прывозіць у Беларусь «на аздараўленне».

Кіеў кваліфікуе падобную практыку як незаконнае перамяшчэнне. Офіс генпракурора Украіны завёў крымінальную вытворчасць па факце «прымусовай дэпартацыі больш як 19 тысяч дзяцей» з акупаваных тэрыторый Данбасу, Луганскай, Запарожскай, Херсонскай і Харкаўскай абласцей.

3 чэрвеня дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў заявіў, што ў «аздараўленчых лагерах Мінскай вобласці» пабывала больш за 2 тысячы дзяцей з раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей Украіны, якія не кантралююцца Кіевам.

27 ліпеня пастаянны прадстаўнік Украіны пры ААН Сяргей Кісліца на паседжанні Рады Бяспекі ААН заявіў, што ў Беларусь з акупаванага Данбасу было вывезена больш за 3 тысячы ўкраінскіх дзяцей.

аз

Аляксандр Лукашэнка працягне вывозіць украінскіх дзяцей

11.08.2023 17:45
Дыктатар не бачыць нічога заганнага ў вывазе дзяцей на тэрыторыю Беларусі, а ўсе абвінавачанні ў свой адрас лічыць надуманымі.