Беларуская Служба

У бліжэйшую пятніцу Літва плануе закрыць два памежныя пераходы з Беларуссю

12.08.2023 12:31
Рашэнне літоўскіх уладаў прадыктавана пагрозай з боку наймітаў з «Групы Вагнера», якія знаходзяцца ў Беларусі.
Сцяг Літвыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

У бліжэйшую пятніцу Літва плануе закрыць два памежныя пераходы з Беларуссю – у Шумску і Цверы. Пакуль гэта папярэдняя дата, якую ўрад зацвердзіць на пасяджэнні ў сераду. Увесь транспарт адтуль будзе перанакіраваны ў Медынінкі, дзе зараз знаходзіцца самы вялікі і найбольш абсталяваны пункт пропуску. Рашэнне літоўскіх уладаў прадыктавана пагрозай з боку наймітаў з «Групы Вагнера», якія знаходзяцца ў Беларусі.

Улады Літвы таксама хочуць адбіць у літоўцаў ахвоту ездзіць у Беларусь з мэтай турызму і пакупак. На гэтым тыдні Міністэрства замежных спраў Літвы паведаміла, што са студзеня гэтага года ў Беларусь прыехалі каля 230 тысяч літоўцаў. Большасць з іх карыстаецца бязвізавым рэжымам, уведзеным год таму ўладамі ў Мінску.

У літоўскім МЗС адзначылі, што беларускія службы па-ранейшаму спрабуюць вербаваць грамадзян Літвы на мяжы, а беларусаў, якія едуць у Літву, просяць фатаграфаваць асобныя аб'екты і перамяшчэнне войскаў.

IAR/аз

Літва папярэджвае грамадзян, якія едуць у Беларусь

10.08.2023 08:45
«Беларускія службы вярбуюць падарожнікаў», – перасцерагае Міністэрства замежных спраў Літвы.