Беларуская Служба

Ва Украіне не разглядаюць чарговых вучэнняў у Беларусі як ваенную пагрозу, але рыхтуюцца да магчымай небяспекі

21.09.2023 11:02
У Мінабароны Беларусі паведамілі, што «задума вучэнняў» распрацоўвалася на падставе «досведу сучасных узброеных канфліктаў».
.
.фота: Мінабароны РБ

Камандуючы Аб’яднанымі сіламі Украіны Сяргей Наеў, які адказвае за паўночны аперацыйны кірунак, заявіў, што Украіна ў выпадку павелічэння пагрозы з Беларусі ў час правядзення там чарговых вайсковых вучэнняў перакіне ў памежныя раёны дадатковыя сілы.

«Мы кіруем тымі сіламі, якія ёсць у складзе стабілізацыйных груповак. У выпадку павелічэння пагрозы Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны перадасць дадатковыя сілы. Гэта простая вайсковая арытметыка – нашых сіл павінна быць дастаткова, каб нівеляваць ваенную пагрозу», – заявіў Сяргей Наеў.

Паводле ягонай інфармацыі, Беларусь плануе далучыць у актыўнай фазе вучэнняў з 22 да 26 верасня пяць палігонаў, авіяцыю і агульнавайсковыя падраздзелы.

«Гэта, вядома, не стварае ваеннай пагрозы, але ёсць пэўная небяспека. Таму мы, у сваю чаргу, узмацняем пільнасць і рыхтуем нашы сілы да адэкватнага рэагавання. Гэта звычайная вайсковая практыка», – падкрэсліў камандуючы Аб’яднанымі сіламі Украіны Сяргей Наеў.

Раніцай 21 верасня прэсавая служба Міністэрства абароны Беларусі паведаміла аб правядзенні «двухбаковых комплексных вучэнняў», мэта якіх удасканаліць «узровень гатоўнасці органаў кіравання аператыўных злучэнняў у забеспячэнні бесперапыннага кіравання падпарадкаванымі сіламі і сродкамі падчас вядзення баявых дзеянняў».

Манеўры будуць праводзіцца ў некалькі этапаў з 22 да 26 верасня на розных палігонах і ўчастках мясцовасці ў Брэсцкай, Гродзенскай і Мінскай абласцях.

У Мінабароны Беларусі падкрэслілі, што «задума вучэнняў» распрацоўвалася на падставе «досведу сучасных узброеных канфліктаў».

ав/Свабода

Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі: Урад больш не адпраўляе зброю ва Украіну, таму што цяпер узбройвае Польшчу

21.09.2023 09:00
Ён дадаў, што ўрад засяроджваецца на мадэрнізацыі і хуткім узбраенні польскай арміі, каб яна хутка стала адной з наймацнейшых у Еўропе.

Расіяне нанеслі масіраваны ракетны ўдар па Кіеву і іншым гарадах Украіны

21.09.2023 10:03
У сталіцы прагрымелі выбухі. Успыхвалі пажары, ёсць параненыя.