У Беларусі прызналі «экстрэмісцкімі» сімволіку і атрыбутыку Рады БНР, паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».
Гаворка пра ордэн Жалезнага рыцара, медалі «Ордэна Пагоні», «За баявыя заслугі» і медаль да 100-годдзя БНР. Таксама «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прызнаны лагатып (герб «Пагоня»), сайт і сацсеткі «Рады БНР», а таксама «першага намесніка старшыні «Рады БНР» С.Навумчыка». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёна Мінска 12 верасня.
Таксама «экстрэмісцкі» спіс папоўнілі:
Telegram-каналы «1-я ОДШР», «Virus Belarus», «SMOLPORTAL LIVE», «Экспозиция революционного анархизма»;
Старонка ў TikTok «Сhorny_cot»;
Старонкі ze-rkalо.sitе, storage.googleapis.cоm/zerkalо;
Старонкі ў Instagram «Беларуская дыяспара Беластока», «bel_veterans»;
Старонкі ва «Укантакце», «Сяргей Маруковіч», «Катерина Царёва».
аз