Беларуская Служба

У Беларусі хочуць увесці адзіны маёмасны плацеж па падатках

06.10.2023 18:01
Ён будзе ўключаць падатак на нерухомую маёмасць, зямельны падатак і транспартны падатак.
 .
Ілюстрацыйны здымак.stevepb/pixabay.com/CC0

У Беларусі можа з'явіцца адзіны маёмасны плацеж. Гэта прадугледжвае праект змяненняў у Падатковы кодэкс, тэкст якога апублікаваны ў базе законапраектаў на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе reform.by.

Адзіны маёмасны плацеж будзе ўяўляць сабой агульную суму падатку на нерухомую маёмасць, зямельнага падатку і транспартнага падатку, якую павінны заплаціць фізічныя асобы.

У праекце гаворыцца, што выплата, спагнанне адзінага маёмаснага плацяжу, а таксама залік (вяртанне) залішне выплачаных сум будуць ажыццяўляцца ў парадку, устаноўленым для падаткаў.

Цяпер беларусы атрымліваюць асобныя паведамленні на выплату трох згаданых падаткаў. Іх трэба аплаціць да 15 лістапада.

аз