Беларуская Служба

Мінюст Беларусі пазбавіў ліцэнзій яшчэ шэсць адвакатаў

07.10.2023 10:01
Ліцэнзій пазбаўляюць «з прычыны недастатковай кваліфікацыі».
ІлюстрацыяInactive_account_ID_249/pixabay.com/CC0 Public Domain

Мінюст Беларусі пазбавіў ліцэнзій яшчэ шэсць адвакатаў, паведамляе «Наша Ніва». Па выніках чарговай атэстацыі прынятыя рашэнні аб немагчымасці выканання адвакатам В. Пятровым сваіх прафесійных абавязкаў «з прычыны недастатковай кваліфікацыі».

Кваліфікацыйнай камісіяй таксама прыняты рашэнні аб магчымасці спынення ліцэнзій на ажыццяўленне адвакацкай дзейнасці М. Агеева, І. Крата, В. Назаравай, С. Шосціка – у сувязі з прымяненнем да іх Мінскай гарадской калегіяй адвакатаў дысцыплінарных спагнанняў у выглядзе выключэння з калегіі за «здзяйсненне правін, не сумяшчальных са званнем адваката (ажыццяўленне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру)».

Аналагічнае рашэнне за «ажыццяўленне дзеянняў, якія дыскрэдытуюць званне адваката і адвакатуру», таксама прынята ў дачыненні да Л.Палачкінай, якая ажыццяўляла адвакацкую дзейнасць у Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.

аз