Беларуская Служба

У Варшаве абмеркавалі канцэпцыю і стратэгію нацыянальнага адраджэння і развіцця Беларусі

29.11.2023 13:45
З дакументамі можна пазнаёміцца на сайце і ў акаўнтах прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета.
Аліна Коўшыкt.me/CabinetBelarus

28 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Варшаве прадстаўніцтва Аб’яднанага Пераходнага Кабінета прадставіла Канцэпцыю і стратэгію нацыянальнага адраджэння і развіцця Беларусі. Дакументы апублікаваныя таксама на сайце і ў акаўнтах прадстаўніцтва.

«Мы хочам спыніць разбурэнне нацыянальнай ідэнтычнасці нашага народа. Распрацаваныя дакументы разлічаныя больш чым на 10 гадоў. Іх тэксты не канчатковыя, будуць дапрацаваныя з улікам шырокага абмеркавання і прапаноў», – заявіла кіраўнічка прадстаўніцтва Аліна Коўшык.

Яна заклікала да ўдзелу розныя грамадскія арганізацыі, супольнасці і асобных людзей, якія хацелі б далучыцца да рэалізацыі задач і мэт стратэгіі.

Нагадаем, прэзентацыя стратэгіі і канцэпцыі нацыянальнага адраджэння адбылася ўчора падчас адкрытай дыскусіі: «Новая Беларусь: стратэгія нацыянальнага адраджэння і развіцця» ў Варшаве.

аз

Святлана Ціханоўская прапанавала ўладам Латвіі прызнаць КДБ і ГУБАЗіК датычнымі да тэрарызму

29.11.2023 12:45
Таксама беларуская палітык абмеркавала з латвійскімі палітыкамі далейшае супрацоўніцтва з беларускай дыяспарай.