Беларуская Служба

Беларускія добраахвотнікі вядуць гарадскія баі ў Ваўчанску

26.05.2024 13:21
На самым «гарачым» адрэзку харкаўскага кірунку.
   .
У Ваўчынску ідуць баі.Фота: Twitter/Oriannalyla 🇺🇦 @Lyla_lilas

Беларускія добраахвотнікі з яшчэ аднаго падраздзялення абараняюць Украіну на харкаўскім кірунку. Пра гэта паведамілі 26 траўня ў Расійскім добраахвотніцкім корпусе. Рэпост іх публікацыі зрабілі ў тэлеграм-канале Беларускага валанцёрскага корпуса.

«Ваяры Расійскага добраахвотніцкага корпуса супольна з пабрацімамі з БДК вядуць гарадскія баі ў раёне Ваўчанска», – гаворыцца ў паведамленні.

Раней паведамлялася, што беларускія добраахвотнікі з палка Каліноўскага разам з байцамі Міжнароднага легіёну ГУР МА Украіны таксама ваююць на харкаўскім кірунку.

У апошні час да харкаўскага кірунку прыкаваная вялікая ўвага, паколькі расійскія войскі вядуць там наступ. На брыфінгу 24 траўня прадстаўнік Галоўнай аператыўнай управы Генштаба Узброеных сілаў Украіны палкоўнік Ігар Прахарэнка паведаміў, што Сілы абароны Украіны спынілі расійскія войскі на харкаўскім кірунку і вядуць контрнаступальныя дзеянні.

Паводле Хартыя'97

нг