Беларуская Служба

У Мінздароўя паведамілі, чаму некаторых лекаў няма ў Беларусі

26.05.2024 15:02
Праблема не ў санкцыях.
Ілюстрацыйны здымакфота: Pixabay.com/stevepb

На аптэчны склад РУП «Белфармацыя» прыбыла новая партыя лекавых сродкаў. Сярод іх ёсць і тыя, якая некаторы час адсутнічалі ў Беларусі, паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя.

У прыватнасці, на наступным тыдні ў аптэкі паступяць супрацьзапаленчыя таблеткі «Салафальк» (Германія), «Мэтыпрэд» (Фінляндыя), неабходны для зніжэння запалення і сімптомаў алергічных рэакцый, вакцына супраць віруса папіломы чалавека «Гардасіл» (ЗША), вакцына для прафілактыкі клешчавага энцэфаліту «Клешч-э-вак» (Расія).

Таксама ўлетку ў Беларусь мае паступіць вугорскі лекавы прэпарат «Ібандранат-тэва». Пакуль жа вырашаюцца праблемы з вытворчасцю. Міністэрства аховы здароўя дазволіла ўвоз расійскага аналагу «Рэзавіва». Яго паступленне таксама чакаецца на наступным тыдні.

У ліпені чакаецца пастаўка лекавага прэпарата «Акнекутан» (Харватыя). Яго адсутнасць звязаная з тым, што вытворца ўносіў змены ў макет першаснага пакавання. А ў сувязі з тым, што ўласнік пераносіў вытворчасць на новую пляцоўку, лекавы прэпарат «Аксетол» паступіць у Беларусь да канца ліпеня. Пакуль беларусам прапануюць карыстацца аналагамі.
У Міністэрства аховы здароўя 4 студзеня сабралі прадстаўнікоў 20 найбуйнейшых фармсетак усіх формаў уласнасці. На сустрэчы патрабавалі павялічыць долю айчынных лекаў і абмяркоўвалі цэны.

Паводле Белсат

нг