Паводле інфармацыі Mayday.team, блогерцы і актывістцы з Мазыра Паліне Зыль прысудзілі адзін год пазбаўлення волі.
Вядома, што ў 2020 годзе дзяўчына падтрымала пратэсты, адбывала арышт. Пасля Паліна адышла ў цень, але заставалася ў краіне.
Паліна была затрымана ў лютым 2025 года. Дзяўчыне прад'явілі абвінавачанні ва ўдзеле ў пратэстах (арт. 342 КК РБ).
вх