Беларуская Служба

Ціханоўская: «Мы, беларусы, заўсёды стаялі на еўрапейскім баку: на баку свабоды, талерантнасці, права і правоў чалавека»

05.09.2025 08:45
Беларуская лідар нагадала, што на наступным тыдні Пуцін і Лукашэнка пачнуць ваенныя вучэнні «Захад-2025» у Беларусі, якія ўключаюць мадэляванне ядзернага ўдару.
      4.09.2025
Святлана Ціханоўская на сустрэчы ў Аўстрыі 4.09.2025https://t.me/tsikhanouskaya/7446?single

Падчас першага дня візіту ў Аўстрыю беларуская лідар ўзяла ўдзел у івэнце «Роля Беларусі ў еўрапейскай бяспецы: ад удзелу ў вайне да дэмакратычных рашэнняў». Больш за 50 удзельнікаў далучыліся да дыскусіі, прысвечанай усталяванню бяспекі ў рэгіёне, паведамляецца ў Тэлеграме Святланы Ціханоўскай.

Падчас прамовы лідар беларускай апазіцыі абвергла распаўсюджанае меркаванне, што саюз Лукашэнкі з Пуціным паўстаў як вынік гістарычнага выбару беларусаў.
«Гэта ілюзія. Гэта хутчэй асабісты выбар Лукашэнкі: абмяняць сваю лаяльнасць да Расіі на магчымасць утрымацца ва ўладзе», казала Ціханоўская.

Беларуская лідар нагадала, што на наступным тыдні Пуцін і Лукашэнка пачнуць ваенныя вучэнні «Захад-2025» у Беларусі, якія ўключаюць мадэляванне ядзернага ўдару.

«Дыктатары жывуць, падсілкоўваючыся вайной. Лукашэнка выкарыстоўвае яе як інструмент легітымізацыі рэпрэсіяў. Ён прымушае грамадства прыняць ідэю вялікай вайны супраць Захаду».

яс



Ціханоўская наведвае Аўстрыю. Запланаваныя сустрэчы з прадстаўнікамі ўладаў і беларускай дыяспары

04.09.2025 11:45
Святлана Ціханоўская выступіць у Вене на мерапрыемстве «Роля Беларусі ў еўрапейскай бяспецы».