Беларуская Служба

Беларусь — на першым месцы ў свеце па смяротнасці ад алкаголю

05.09.2025 10:42
У міжнароднай статыстыцы Беларусь выглядае адной з самых пацярпелых краін ад наступстваў злоўжывання алкаголем.
Злоўжыванне алкаголемAxel Bueckert/Shutterstock

«Узрост-стандартызаваны паказчык склаў 164,3 смерці на 100 тыс. чалавек. Для параўнання: у Малдове гэты паказчык — 162,3, а ва Украіне — 156,9», — паведаміў тэлеграм-канал «Белыя Халаты» са спасылкай на вынікі даследавання, праведзенага групай вучоных з Германіі, Канады.

Калі глядзець на сумарныя страты DALY (гады жыцця, скарэктаваныя па непрацаздольнасці), то ў Беларусі на кожныя 100 тыс. насельніцтва прыпадае 5596,2 страчаных гадоў жыцця і здароўя. Гэтае трэцяе месца ў свеце.

Паводле слоў псіхіятра Уладзіміра Пікірэні, прыблізна такая ж алкагольная смяротнасць у Беларусі была «і 20, і 30 гадоў таму». «Ва ўсім свеце яна знізілася, а ў Беларусі - засталася такой жа», - канстатаваў спецыяліст.

Позірк/яс