Беларуская Служба

Больш за шэсць тысячаў беларускіх настаўнікаў і настаўніц пазбавіліся працы праз рэпрэсіі

03.10.2025 17:32
Пра гэта паведаміў дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота з адкрытых крыніц

У звароце да педагогаў з нагоды Дня настаўніка дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч заявіў: «Больш за 6 тысячаў настаўнікаў і настаўніц пазбавіліся працы праз рэпрэсіі, звыш 50 чалавек прайшлі праз пекла катаванняў у калоніях і на «хіміі», некаторыя і цяпер знаходзяцца за кратамі».

«Ідэолагі рэжыму абвясцілі, што «настаўнік – гэта чалавек прэзідэнта». Дзяржава метадычна знішчае адукацыю на беларускай мове, дапусціла стварэнне праграмаў вайсковай падрыхтоўкі, мілітарысцкія летнікі і вайскова-патрыятычныя класы. ...І сёння я хачу сказаць шчыры дзякуй тым, хто ў гэтых умовах захаваў прафесійную годнасць. У будучай вольнай Беларусі мы прыкладзём усе намаганні, каб адукацыя і навука стала асновай развіцця краіны, а настаўнікі – незалежнымі асобамі, прафесія якіх будзе сярод самых паважаных і прэстыжных у грамадстве», — гаворыцца ў звароце Церашковіча.

У Беларусі Дзень настаўніка адзначаецца ў першую нядзелю кастрычніка.

вх