Беларуская Служба

Літва ўручыла Беларусі ноту пратэсту ў сувязі з «неаднаразовымі парушэннямі паветранай прасторы»

23.10.2025 07:45
З-за апошняга масавага залёту метэазондаў прыпыняў працу Віленскі аэрапорт. Літва таксама закрывала мяжу.
Сцяг Літвыjorono/pixabay.com/CC0 Public Domain

Ноту пратэсту ў сувязі з «неаднаразовымі і частымі парушэннямі паветранай прасторы Рэспублікай Беларусь» уручыла Міністэрства замежных спраў Літвы 22 кастрычніка часоваму паверанаму ў справах Беларусі, паведамляе «Позірк».

Паводле прэс-службы МЗС, «незаконнае пранікненне групы «метэазондаў», зафіксаванае радыёлакацыйнымі сродкамі, стварыла пагрозу грамадзянскай авіяцыі і грамадскай бяспекі», а парушэнне працы Віленскага аэрапорта «пацягнула за сабой фінансавыя страты«.

Знешнепалітычнае ведамства Літвы назвала парушэнні дзяржаўнай мяжы «грубым парушэннем міжнароднага права».

Вільня заклікаў Мінск забяспечыць кантроль сваёй паветранай прасторы, а таксама запатрабаваў правесці расследаванне таго, што адбылося.

МЗС папярэдзіў, што ў выпадку паўторных незаконных парушэнняў паветранай прасторы Літва пакідае за сабой права прыняць «адпаведныя меры ў адказ».

У выпадку яшчэ аднаго масавага залёту на тэрыторыю Літвы паветраных шароў з кантрабандай мяжа з Беларуссю будзе закрытая, заявіла 22 кастрычніка прэм’ер-міністр балтыйскай краіны Інга Ругінене.

Аб перспектывах закрыцця мяжы з Беларуссю «на больш працяглы тэрмін» з-за інцыдэнту з аэрастатамі раней 22 кастрычніка заявіў галоўны дарадца прэзідэнта Літвы Дэйвідас Матулёніс.

У ноч на 22 кастрычніка ў Літву з боку Беларусі масава заляцелі «метэазонды», якія кантрабандысты звычайна выкарыстоўваюць для дастаўкі цыгарэт. Паведамлялася, што агулам у Літве выяўлена восем шароў, затрыманы адзін чалавек.

З-за палёту метэазондаў прыпыняў працу Віленскі аэрапорт. Паводле слоў прадстаўніка аэрапорта Віталя Рочэ, пацярпела больш за 4 тыс. пасажыраў, рэйсы якіх перанеслі або адмянілі.

Таксама праз метэазонды, якія прыляцелі з боку Беларусі, Літва закрывала мяжу.

аз

Віленскі аэрапорт страціў 14 500 еўра з-за кантрабандных метэазондаў з Беларусі

13.10.2025 08:15
Гэта не першы такі інцыдэнт. Раней, з-за падазроных аб'ектаў, паветраную прастору над Віленскім аэрапортам закрывалі 9, 11 і 25 верасня.

Учора Латвія памяняла правілы перасячэння мяжы. Беларусы паведамляюць пра першыя праблемы

16.10.2025 13:00
У тэматычных чатах кіроўцы скардзяцца, што бліжэйшая даступная дата – праз тыдзень.

Літва разглядае магчымасць закрыцця мяжы з Беларуссю з-за паветранай кантрабанды

22.10.2025 12:15
З-за метэазондаў з кантрабанднымі цыгарэтамі Віленскі аэрапорт быў зачынены ўсю ноч.