Беларуская Служба

Жонка Котава спадзяецца, што яе муж будзе ў спісе на абмен палітвязняў

19.11.2025 11:44
45‑гадовы Анатоль Котаў прапаў без вестак у жніўні бягуча агода. 
Анатоль КотаўFoto: Крыніца: сацыяльныя сеткі

Жонка Анатоля Котава, які знік пасля прылёту ў Турцыю тры месяцы таму, спадзяецца, што знайсці яго зможа спецыяльны пасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі Джон Коўл і што яе муж стане часткай «вялікай здзелкі». Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, якое цытуе «Наша Ніва».

Пакуль пасланнік Трампа Джон Коўл рыхтуецца да новага раўнда перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам аб вызваленні палітычных зняволеных, Анастасія заявіла Reuters, што спадзяецца, што вызваленне яе мужа можа стаць часткай пагаднення.

Калі Котаў сапраўды затрыманы ў Беларусі, то, паводле Анастасіі, яна мае вялікія надзеі на амерыканскія перамовы з Лукашэнкам.

«І я вельмі хацела б, каб імя майго мужа было ўключана ў спісы на вызваленне, на абмен», – сказала яна агенцтву.

45‑гадовы Анатоль Котаў прыляцеў у Стамбул з Варшавы ў чацвер, 21 жніўня. У наступныя гадзіны ён абмяняўся серыяй паведамленняў са сваёй жонкай Анастасіяй і паабяцаў паведаміць ёй, дзе будзе спыняцца. Ён так і не зрабіў гэтага. Потым перастаў ёй адказваць.

Пасля безвыніковых спроб знайсці яго прыхільнікі Котава заявілі, што баяцца, што ён мог трапіць у рукі беларускага КДБ або расійскай ФСБ.

Котаў – былы высокапастаўлены спартыўны чыноўнік Беларусі. Ён сышоў у адстаўку ў 2020 годзе ў знак пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і далучыўся да апазіцыі.

вс