Беларуская Служба

Праз літоўскія фуры, якія не выпускаюць з Беларусі, Вільня абяцае ўзмацніць ціск на Мінск 

21.11.2025 16:44
«Выкраданне грамадзян ЕС, а цяпер і іх маёмасці, не зменіць прынцыпаў ЕС. Міжнародная ізаляцыя будзе працягвацца, а ціск на рэжым — узмацняцца», — падкрэслілі ў Вільні.
   .
Мяжа Літвы і Беларусі.Фота: shutterstock/Karolis Kavolelis

МЗС Літвы расцэньвае дзеянні Мінска як шантаж і заяўляе пра намер узмацніць ціск на беларускі рэжым. Падставай стала тое, што беларускія ўлады не выпускаюць з краіны грузавікі, зарэгістраваныя ў Літве, а таксама дамагаюцца сустрэчы на ўзроўні міністэрстваў, — паведамляе reform.news. 

«Мы не бачым ніякіх падстаў паддавацца прымусу і шантажу з боку Беларусі. Дзеянні рэжыму Лукашэнкі — гэта чарговая спроба націснуць на Літву і шукаць шляхі легітымацыі рэжыму», — заявілі ў МЗС Літвы. Паводле ведамства, фактычнае ўтрыманне маёмасці літоўскіх кампаній толькі ўмацоўвае аргументы Літвы на карысць больш жорсткіх санкцый.

«Выкраданне грамадзян ЕС, а цяпер і іх маёмасці, не зменіць прынцыпаў ЕС. Міжнародная ізаляцыя будзе працягвацца, а ціск на рэжым — узмацняцца», — падкрэслілі ў Вільні.

Нягледзячы на адкрыццё Літвой двух памежных пераходаў з Беларуссю, літоўскія грузавікі ўсё яшчэ не выпускаюць з Беларусі. Паводле прадстаўнікоў транспартных арганізацый, беларускі бок трымае машыны на спецстаянках. 

эж