Актывіст „Еўрапейскай Беларусі” Леанід Кулакоў арыштаваны на 10 сутак за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй. Як паведамляе spring96.org, Кулакоў быў затрыманы ў Мінску раніцай 27 снежня. Яго даставілі ў суд Першамайскага раёна.
За ўдзел у акцыі 7 снежня ён прыгавораны суддзёй Настассяй Ляўкоўскай да адміністрацыйнага арышту на 10 сутак.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, у Кулакова таксама наперадзе суд за ўдзел у аналагічнай акцыі 8 снежня. Акрамя таго на актывіста складзены пратакол па частцы 1 артыкула 23.34 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за ўдзел у акцыі супраць інтэграцыі з Расіяй 20 снежня.
Вулічныя акцыі супраць інтэграцыі Беларусі з Расіяй прайшлі ў Мінску 7, 8, 20 і 21 снежня.
аз