Беларуская Служба

У Беларусі 566 палітычных зняволеных

16.07.2021 15:45
Міжнародная праваабарончая супольнасць асудзіла напады беларускага рэжыму на журналістаў і праваабаронцаў і патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых.
Здымак мае ілюстрацыйны характарhttps://pen-centre.by/

Праваабарончая супольнасць Беларусі выступіла з заявай аб прызнанні затрыманых учора сябраў "Вясны" і грамадскіх актывістаў палітвязнямі.

Гэта Уладзімір Лабковіч, Ніна Лабковіч, Валянцін Стэфановіч, Алесь Бяляцкі, Сяргей Сыс, Алена Лапцёнак, Андрэй Палуда, Яўгенія Бабаева, Віктар Сазонаў, Марына Статкевіч, Мікола Шарах і Сяргей Мацкевіч.

Міжнародная праваабарончая супольнасць асуджае напады беларускага рэжыму на журналістаў і праваабаронцаў і патрабуе неадкладнага вызвалення ўсіх затрыманых. Пад азпаведна заявай да беларускіхуладаў падпісаліся такія вядомыя міжнародныя арганізацыі, як PEN America, PEN International, ARTICLE 19, European Centre for Press and Media Freedom (ECPMF), Human Rights, Reporters Without Borders ды іншыя.

юл