Беларуская Служба

Святлана Ціханоўская правяла перамовы з дзяржсакратаром ЗША

19.07.2021 19:32
Яны абмеркавалі захоп самалёта Ryanair, напады на грамадзянскую супольнасць і медыя, арганізаваную рэжымам нелегальную міграцыю ў Літву.
.   . , , 19  2021
Э. Блінкен і С. Ціханоўская, Вашынгтон, 19 ліпеня 2021 года Крыніца: ТГ-канал С. Ціханоўскай

19 ліпеня ў Вашынгтоне Святлана Ціханоўская правяла перамовы з дзяржсакратаром ЗША Энтані Блінкенам, намеснікам дзяржсакратара Вікторыяй Нуланд і дарадцам Дзярждэпартамента ЗША Дэрэкам Шоле. Яны абмеркавалі захоп самалёта Ryanair, напады на грамадзянскую супольнасць і медыя, арганізаваную рэжымам нелегальную міграцыю ў Літву як спробу помсціць ЕЗ. Беларускі лідар высока адзначыла дапамогу амерыканскага амбасадара ў Беларусі Джулі Фішэр.

На сустрэчы Ціханоўская заклікала ЗША:

- прыняць пакет экстранай дапамогі для беларускіх незалежных СМІ, Youtube-праектаў, Telegram-каналаў, журналісцкіх расследаванняў. Пашырыць дапамогу грамадзянскай супольнасці, рэпрэсаваным і прыватнаму бізнэсу ў Беларусі, палітвязням ды іх сем'ям. Павялічыць колькасць стыпендыяльных праграм для падтрымкі студэнтаў і даследчыкаў;

– даць сігнал Расіі, што падпісаныя кантракты і дамовы з рэжымам не будуць прызнаныя юрыдычна і анулююцца: «Расія можа гуляць канструктыўную ролю ў вырашэнні крызісу ў Беларусі – пасрэдніцтвам у дыялогу і ўдзелам у канферэнцыі па тэме Беларусі – тады Лукашэнка не будзе ставіць пад пытанне суверэнітэт Беларусі і бяспеку цэлага рэгіёну».

– узмацніць разам з партнёрамі палітычны і эканамічны ціск на рэжым. Спыненне кантрактаў з рэжымам і санкцыі-эфектыўны інструмент, але важна закрываць шчыліны для іх абыходу і сінхранізаваць дзеянні з ЕЗ, Вялікабрытаніяй і Канадай;

- аказаць дыпламатычную падтрымку беларускім дэмакратычным сілам у іншых краінах;

– прыняць актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні канферэнцыі высокага ўзроўню па вырашэнню крызісу ў Беларусі.

Дзяржсакратар прыняў Ціханоўскую ў прыёмнай зале Дзярждэпартамента, сустрэча доўжылася гадзіну. Блінкен сказаў, што ён у пастаянным кантакце з Белым домам і прэзідэнтам Байдэнам, яны абмяркоўваюць беларускае пытанне.

эж

Пасольства ЗША выступіла ў абарону зняволеных супрацоўнікаў Tut.by

14.07.2021 18:46
З персанальнай заявай выступіла і прызначаная паслом ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр. 

На візіт Святланы Ціханоўскай у ЗША беларусы ўскладаюць вялікія надзеі

18.07.2021 10:04
На пачатак тыдня ў Ціханоўскай запланаваныя сустрэчы на высокім узроўні ў Дзярждэпартаменце і Белым доме.

«Я не ведаў, што ў Вашынгтоне так шмат людзей маюць беларускія сцягі»

19.07.2021 11:00
У нядзелю ў Вашынгтоне на плошчы Freedom Plaza са Святланай Ціханоўскай сустрэліся каля 200 чалавек.