Беларуская Служба

Сусветныя кампаніі адмаўляюцца ад супрацоўніцтва з БелАЗам і БМЗ

26.07.2021 08:13
У прыватнасці нямецкая кампанія, Liebherr, якая раней пастаўляла станкі і іншае абсталяванне для БелАЗа, таксама пацвердзіла, што яе «палітыка — у захаванні прыдатных нормаў і правілаў».
БелАЗImage by Анатолий Стафичук from Pixabay/CC0
Сусветныя кампаніі Becker Group, Liebherr, Danfoss і Yokohama адмовіліся ад супрацоўніцтва з БелАЗам і БМЗ, піша novychas.by.
Нямецкая Becker Group у прыватнасці заявіла: «Пасля ўвядзення санкцый ЕС у дачыненні да БелАЗа, Beckers Group спыніла ўсе аперацыі з БелАЗам і любымі асобамі, якія належаць або кантралююцца БелАЗам, з 9 ліпеня 2021 года».
Дацкая група Danfoss сказала, што «спыніла бізнэс, які не адпавядае названым правілам санкцый».
Іншая нямецкая кампанія, Liebherr, якая раней пастаўляла станкі і іншае абсталяванне для БелАЗа, таксама пацвердзіла, што яе «палітыка — у захаванні прыдатных нормаў і правілаў».
эж

Польскі міністр замежных справаў пра арганізаваны Мінскам міграцыйны крызіс: «Атака на цэласнасць межаў ЕС»

13.07.2021 16:34
У інтэрв’ю ён закрануў таксама пытанне гібрыднай вайны, якую распальвае Расія і на якую патрэбны жорсткі адказ еўрапейскай супольнасці.

Белстат хавае эканамічную статыстыку

17.07.2021 08:50
Гэта робіцца, каб не паказваць тэмпы эканамічнага крызісу ў Беларусі.

Святлана Ціханоўская правяла перамовы з дзяржсакратаром ЗША

19.07.2021 19:32
Яны абмеркавалі захоп самалёта Ryanair, напады на грамадзянскую супольнасць і медыя, арганізаваную рэжымам нелегальную міграцыю ў Літву.

Кіраўнік МЗС Літвы адказаў Лукашэнку: Гэта не дапамога, а шантаж

20.07.2021 17:18
У цэлым на мяжы з Беларуссю ў гэтым годзе літоўскія службовыя асобы затрымалі больш за 2000 мігрантаў – у 26 разоў больш, чым у мінулым.